У панэлі кіравання серверам Hetzner перайдзіце на ўкладку **Rescue**. Затым націсніце на **Enable rescue & power cycle**. У полі *Choose a Recue OS* выберыце **linux64**, а ў *SSH Key* выберыце свой ключ, калі ён быў дададзены ў ваш уліковы запіс Hetzner. Націсніце **Enable rescue & power cycle** і дачакайцеся перазагрузкі сервера. На экране адлюструюцца лагін і пароль. Увайдзіце ў сістэму root, выкарыстоўваючы свой лагін і пароль. Падключыце файлавую сістэму сервера і паглядзіце змесціва файла токена: ```sh mount /dev/sda1 /mnt cat /mnt/etc/nixos/userdata/tokens.json ``` Гэты файл будзе мець падобную канструкцыю: ```json { "tokens": [ { "token": "token_to_copy", "name": "device_name", "date": "date" } ``` Скапіруйце токен з файла і ўстаўце яго ў наступнае акно.