selfprivacy.org.app/assets/markdown/how_cloudflare-be.md

2.6 KiB
Raw Blame History

Як атрымаць токен Cloudflare API

  1. Перайдзіце па наступнай спасылцы: https://dash.cloudflare.com/
  2. У правым куце націсніце на значок профілю (чалавек у крузе). Для мабільнай версіі сайта ў левым верхнім куце націсніце кнопку Menu (тры гарызантальныя палоскі), у выпадальным меню націсніце My Profile.
  3. Ёсць чатыры катэгорыі канфігурацыі на выбар: Communication, Authentication, API Tokens, Session. Выберыце API Tokens.
  4. Націсніце на кнопку Create Token.
  5. Спусціцеся ўніз і паглядзіце поле Create Custom Token і націсніце кнопку Get Started справа.
  6. У полі Token Name дайце назву токену.
  7. Далей у нас налады. У крайнім левым полі абярыце Zone. У самым доўгім полі па цэнтры абярыце DNS. У крайнім правым полі абярыце Edit.
  8. Далей прама пад гэтым радком націсніце «Дадаць яшчэ». З'явіцца аналагічнае поле.
  9. У самым левым полі новага радка выберыце аналагічна папярэдняму радку — Zone. У цэнтры — крыху іншае. Тут абярыце тое ж, што і злева — Zone. У крайнім правым полі абярыце Read.
  10. Далей паглядзіце на Resources Zone. Пад гэтым надпісам радок з двума палямі. Злева павінна быць Include, а справа павінна быць Specific Zone. Пасля таго як вы выберыце канкрэтную зону, справа з'явіцца іншае поле. Выберыце ў ім свой дамен.
  11. Прагартайце ўніз і націсніце сінюю кнопку Continue to Summary.
  12. Правер, ці ўсё ў цябе правільна. Аналагічны радок павінен прысутнічаць: Domain — DNS:Edit, Zone:Read.
  13. Націсніце на Create Token.
  14. Створаны токен капіюем і захоўваем у надзейным месцы (пажадана ў мэнэджару пароляў).

Настройка токену Cloudfire